Linux Mint | |
---|---|
Распрацоўшчык | Clement Lefebvre і супольнасць |
Сямейства АС | Linux |
Заснавана на | Ubuntu, Debian |
Першы выпуск | 27 жніўня 2006 |
Апошняя версія | 21 "Vanessa" — 31 ліпеня 2022 |
Падтрымлівае мовы | шматмоўны, у тым ліку беларуская |
Падтрымлівае платформы | x86-64 |
Тып ядра | маналітнае (Linux) |
Інтэрфейс | Cinnamon[d] |
Ліцэнзія | розныя (галоўным чынам GPL) |
Стан | актыўнае |
Вэб-сайт | www.linuxmint.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Linux Mint (/ˈliːnʊks ˈmint/, ад англ.: mint — мята) — дыстрыбутыў аперацыйнай сістэмы Linux, створаны на базе дыстрыбутыва Ubuntu (які, у сваю чаргу, быў распрацаваны на базе Debian) і арыентаваны на прастату ўжывання. Графік выпуску выданняў — не радзей аднаго разу ў шэсць месяцаў, а практычна, выданні могуць выходзіць і часцей за адзін раз у квартал.